Шыфр
413Г000661_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1889 г.
Апісанне
Буданак № 13 быў пабудаваны пасля пажару 1885 г. Гэта быў мураваны двухпавярховы дом з двума мезанінамі. Акрамя яго на тым жа ўчастку былі ўзведзены двухпавярховы мураваны дом у двары і аднапавярховы дом з мезанінам. Уся нерухомасць належала аднаму ўласніку. У пачатку ХХ ст. пляц з забудовай змяніў гаспадар. Паводле дакумента 1924 г., стан будынкаў быў сярэдні. У дамах былі кватэры без выгодаў, на першым паверсе -- прадуктовая і галантарэйная крамы.
На сённяшні дзень будынак № 13 двухпавярховы з сутарэннямi, складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёма і Г-падобнага дваровага крыла. Асноўны аб'ём накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. У цэнтры вылучаны несапраўдным рызалітам. Па гарызанталі фасад падзелены міжпаверхавай цягай.