Шыфр
413Г000661_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1888 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак па вуліцы К. Маркса № 18 — дом Сапачынскага. Пабудаваны ў 1888 г. як двухпавярховы каменны.
Па архіўных звестках на 1910 г. на пляцы знаходзіліся новы мураваны двухпавярховы дом, крыты бляхай, мураваны флігель і гаспадарчы будынак. Дом быў жылы. Цагляны, атынкаваны, двухпавярховы будынак, прамавуголны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. На першым паверсе налічваліся 3 пакоі і кухня, на другім -- 5 пакояў. Фасадная плоскаць падзелена міжпавярховай цягай, завершана прафіляваным карнізам.