зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

413Г000661_16

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. К. Маркса, 20

Датаванне

перад 1886 г.

Стыль

Псеўдаэклектыка

Апісанне

Будынак з'яўляецца прыкладам горадабудаўнічай рэстаўрацыі, калі з мэтай захавання стылістычнага адзінства забудовы па вул. К. Маркса на месцы старога будынка ў стылі канструктывізму быў узведзены будынак у стылі псеўдаэклектыкі. Ад старога будынку захаваліся толькі падвальныя памяшканні з цыліндрычнымі скляпеннямі. Новы будынак узведзены як трохпавярховы, мансарднага тыпу. У плане мае складаную канфігурацыю: да галоўнага аб’ёму, які выходзіць на вул. К. Маркса, прымыкаюць дваровыя флігелі. Цокаль высокі (скончваецца на узроўні вокнаў першага наверху), руставаны. Сцены атынкаваныя. Фасад будынка падзяляецца гарызантальна трыма карнізнымі лініямі, і вертыкальна - руставанымі лапаткамі. Руставаныя лапаткі размяшчаюцца па вуглах будынка, а таксама акцэнтуюць два ўваходы, над якімі знаходзяцца невялікія франтоны з веернымі мансарднымі вокнамі. Фасад прарэзаны аконнымі праёмамі прамавугольнай формы, дэкарыраваннымі ліштвамі. Пад вокнамі другога паверху размяшчаюцца філёнкі. Будынак мае шэсць уваходаў (чатыры ганкавага тыпу і два падвальнага) і адзін гараж. Адзін з уваходаў ганкавага тыпу размяшчаецца з боку галоўнага фасада, “патоплены” углыб аб’ёма будынка і аздоблены каванай брамай. Другі ўпрыгожаны парай калон. Дах двухсхільны, пакрыты металадахоўкай па драўлянаму лачанню.