Шыфр
413Г000661_17
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы К. Маркса № 19 — дом Калецкага. Быў пабудаваны ў 1890 г. у стылі эклектыка. Згодна архіўным дакументам, некалі ў гэтым доме працавала пякарня і цукерня Ошэра Хазана.
Цагляны, двухпавярховы будынак з падвалам. Дах двухсхільны. Дэкор захаваўся на 2-м паверсе, прадстаўлены цягамі, падваконнымі нішамі, аздабленнем вакон, завяршальным карнізам. Захаваліся агароджы і кранштэйны балконаў з чыгуннага ліцця.