зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Паводле плана горада 1753 г. на месцы будынка №6 існаваў мураваны палац ваяводы. Як паказаны на плане, палац меў на галоўным фасадзе, арыентаваным на вул. Гараднічанскую, невялікі рызаліт у цэнтры. Да асноўнага муравана будынка з боку вул. Гараднічанскай была зроблена драўляная прыбудова. 

План 1795 г. сведчыць, што ў другой палове XVIII ст. палац быў перабудаваны і павялічаны ў памерах: замест драўлянай зроблена мураваная прыбудова. На планах 1831-33 гг. паказаны рызаліт на дваровым фасадзе, крыху змешчаны ад цэнтральнай восі ў бок сучаснай вул. К. Маркса.

У ХІХ ст. на ўчастку існавалі мураваны двухпавярховы дом з флігелем, лаўкай і гаспадарчыя пабудовы. У 1910 г. на пляцы існавалі два двухпавярховыя мураваныя дамы, накрытыя бляхай. Акрамя кватэр у доме № 6 знаходзіліся цырульня і магазін. 

Па ўскосных звестках можна меркаваць, што дом быў перабудаваны ў 1890-я гг. Такім чынам, на месцы існуючага дома ў XVII ст. быў пабудаваны мураваны палац ваяводы. У другой палове XVIII ст. палац быў перабудаваны. Да нашага часу захаваўся будынак, які набыў свой знешні воблік у выніку перабудовы ў 1890-я гг.