Шыфр
413Г000661_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1885 г.
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Будынак пад сучасным № 25 пабудаваны ў 1885 г. Кватэры ў доме здаваліся ў наём. Тут знаходзілася агенцтва страхавога таварыства "Якорь" (1910 г.). З 1923 г. працавала крама па продажы дрэва для ацяплення дамоў.
Будынак двухпавярховы патынкаваны, дэкаратыўнае аздабленне сканцэнтравана на другім паверсе вулічнага фасада. Карніз, міжпаверхавая цяга, сандрыкі над вокнамі, аб'яднаныя ў суцэльны пояс, і падаконныя паясы прафіляваныя. Уваходы і вуглы будынка вылучаны пілястрамі.
Пад час капітальнага рамонта першапачатковы выгляд будынка быў скажоны: зменены канструкцыі балконаў, вокны на першым паверсе, страчаны некаторыя элементы дэкору. Апошні капітальны рамонт праводзіўся ў 2000 г. Была часткова зменена планіроўка.