Шыфр
413Г000661_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1886 г.
Стыль
Эклектыка
Жылы дом пабудаваны ў 1886 г. Першапачаткова ўяўляў сабой аднапавярховы з мезанінам будынак, накрыты бляхай. Належаў жонцы калежскага саветніка Фларэнціне Емяльянавай. У 1912 г. будынак набыў Антон Бурса. Прыкладна ў гэты час новы ўладальнік перабудаваў яго: замест мезаніна быў надбудаваны другі паверх. Усе памяшканні ў будынку былі жылыя.
У 1963 і 1976 гг. праводзіліся капітальныя рамонты, у выніку якіх быў страчаны дэкор на фасадзе: атык, аконныя абрамленні, сандрыкі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён