Шыфр
413Г000661_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. К. Маркса, 12
Датаванне
1890 - 1900 гг.
Апісанне
Будынак двухпавярховы з мансардай Г-падобны ў плане накрыты двухсхiльным дахам. Фасады патынкаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавай цягай. Сцяна першага паверха члянёна прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў абрамленнях з падаконнымі карнізнымі паяскамі. З усходняга краю фасада адзін праём замураваны. У цэнтры зроблены дзвярны праём з прастасаваннем памяшканняў пад магазін. На другім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, вылучаны прамымі сандрыкамі і падаконнымі нішамі. Фасад узбагачаны ажурнымі агароджамі 2-х балконаў. Завершаны фасад карнізам. Тарцовы ўсходні фасад завершаны трохвугольным франтонам, утвораным схіламі даху. Плоскасць франтона члянёна вокнамі мансарды без дэкору. Фасадная плоскасць мае аднолькавае архітэктурнае рашэнне з галоўным фасадам.