зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

412Г000665_18

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Савецкая, 28 / вул. Віленская, 2

Датаванне

1897 г.

Стыль

Эклектыка

Апісанне

Будынак па вул. Савецкай № 28 — Гатэль Лейбы Фэдэра, гатэль «Камерцыйны», «Гандлёвы», кавярня Юзэфа Котовского, рэстаран «Беласток». Год пабудовы — 1897 (па іншых звестках — 1901). Прыкладна з 1907 г. тут працавала кавярня Алцера Хазана. 

Будынак трохпавярховы, асіметрычнай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі, у плане блізкі да літары П. Накрыты вальмавым дахам. Фасады атынкаваныя. Вуглавая частка на перакрыжаванні вуліц зрэзана.