Шыфр
113Г000719_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Цагляны аднапавярховы дом № 28 па вул. Леніна - тыповы прадстаўнік так званай ваеннай архітэктуры пачатку XX ст. Дом будаваўся як казарменны будынак, прызначаўся для пражывання чатырох сямейных афіцэраў рускай імператарскай арміі.
У архіўнай справе на будынак № 28 год пабудовы пазначаны як 1926. Але ўскосныя дадзеныя называюць дату 1902 г. Магчыма, 1926 г. - год рэканструкцыі ці капітальнай перабудовы будынка, што нярэдка прыраўноўвалася да новага будаўніцтва.
Аб выкарыстанні будынка у перыяд 1921-1939 гг. звесткі адсутнічаюць. Пасля ўсталявання ў горадзе савецкай улады дом быў нацыяналізаваны і выкарыстоўваўся як камунальны шматкватэрны жылы дом.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён