Шыфр
213Г000079_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Канец XIX cт.
Стыль
Эклектыка
Будынак №30 знаходзіцца ў Левабярэжным гістарычным раёне горада па вул. Суворава (былая Афіцэрская). Пабудаваны ў канцы XIX- пачатку XX ст. у стылі эклектыка. Г-падобны ў плане атынкаваны дом з трох самастойных двухпавярховых аб'ёмаў, якія пабудаваны ў розныя часы. Сцены атынкаваны і пафарбаваны, на галоўным фасадзе апрацаваныя пад руст, на першым паверсе больш буйным. Фасадная плоскасць раскрапавана руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасад чляніцца прафіляванымі паяскамі, міжпаверхавай цягай. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы ў ліштвах з замковым камнем, падаконнымі нішамі. Прамавугольныя аконныя праёмы на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі з трохвугольнымі і паўцыркульнымі сандрыкамі, падаконнымі філёнгамі. У правай частцы фасада на першым паверсе аконныя праёмы дэкарыраваны руставанымі перамычкамі. Фасад завершаны магутным вянчальным карнізам на дэкаратыўных кранштэйнах і з паяском дробных дэнтыкул. Дваровы фасад патынкаваны, вырашаны плоскасна, без дэкора, члянёны прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, завершаны шматслойным карнізам.
Дадзены будынак з'яўляецца яскравым прыкладам шэраговай забудовы Віцебска мяжы XIX - ХХ стст.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён