Шыфр
313Г000867_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1927 г.
Стыль
"Цагляны"
Апісанне
Будынак - помнік архітэктуры “цаглянага” стылю з элементамі позняга мадэрну і канструктывізму.
Будынак - аднапавярховы, складаецца з двух частак, якія ў плане ўтвараюць літару “Т”. Паралельна вуліцы Пушкіна размешчана цагляная частка дома. У ёй выразна прасочваюцца рысы сядзібнай архітэктуры першай трэці XX ст., якія спалучаюць лаканічныя класічныя элементы ў выглядзе пілястраў і ліштвы, завершаных замкавым камнем, карніза з рэльефнымі беражкамі і прамавугольнымі атыкамі. Глыбокія прамавугольныя адтуліны ўздоўж карніза і на атыках ажыўляюць аблічча галоўнага фасаду. У якасці супрацьвагі масіўным элементам дэкору галоўнага фасада выступаюць ажурныя кованыя кансолі ганка.
Драўляная частка дома прымыкае да цаглянай часткі каля дарогі. Вонкавыя і ўнутраныя капітальныя сцены - каркасна-засыпныя. У дадзены момант вонкавыя сцены абабітыя дошкай, атынкаваны і пафарбаваны. На фоне строгіх паверхняў сцен дамінуе шэраг аконных праёмаў, упрыгожанных разьбянымі драўлянымі ліштвамі. Да нашага часу захавалася калідорная планіроўка і элементы унутранага строя (арачныя праёмы, аформленыя пілястрамі).