Шыфр
313Г000868_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1908 г.
Стыль
Мадэрн
Апісанне
Будынак узведзены ў 1908-1909 гг. паводле праекта архітэктара Шабунеўскага па заказу купца Кіпрыяна Паўлавіча Грошыкава на рагу вул. Баярскай і Мільённай як даходны дом. Мураваны 2-3-павярховы Г-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўныя фасады атынкаваныя і пафарбаваныя, раней быў не тынкаваны. Завершаны шматслойным карнізам. На вулічных фасадах пад карнізам праходзіць фрыз з буйнамаштабных арак. У архітэктурным аздабленні фасадаў выкарыстаны паяскі, фігурныя геаметрычныя нішы, пластычныя абрамленні праёмаў, ляпны раслінны арнамент.