Шыфр
313Г000868_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1917 г.
Стыль
Гістарызм
Адміністрацыйны цагляны 2-павярховы будынак знаходзіцца па вуліцы Баўмана, дом № 8. Цагляны дом № 8 быў пабудаваны ў 1917 г. Можна лічыць, што дадзены будынак адносіцца да тыпавой гарадской забудовы таго перыяду. Дэкаратыўнае аздабленне фасадаў простае і стрыманае. Дах чатырохсхільны са слыхавым акном і некалькімі дымаходамі. Галоўны фасад падзелены на ярусы шырокім карнізам. Таксама карніз цягнецца пад усімі вокнамі на першым паверсе. Цэнтральная частка аформлена ў выглядзе двух неглыбокіх рызалітаў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён