зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000087_4

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХІХ cт.

Апісанне

Будынак №5 размешчны ў гістарычным цэнтры г. Віцебска і ўваходзіць у склад забудовы вул. Талстога. Дом трохпавярховы, мае форму выгнутага прамавугольніка, накрыты вальмавым дахам. У розныя часы ў будынку знаходзіліся: "Таварыства ўзаемнага страхавання жыцця "Нью-Йорк", водалячэбніца доктара Брука, друкарня братоў Сялюціных, Віцебская бальнічная каса, цэнтральная амбулаторыя імя Леніна (пазней паліклініка Віцебскага раёна). 

Мураваны дом мае складаную гісторыю будаўніцтва. Першапачаткова была  ўзведзена толькі яго ўсходняя частка, якая на плане Віцебскага 1838 г. пазначана як самастойны мураваны будынак. Дакладную дату ўзвядзення будынка ў поўным аб'ёме, які захаваўся да нашага часу, у ходзе архіўных пошукаў выявіць не ўдалося. Аднак на падставе аналізу фотаздымкаў Падзвінскай вуліцы канца XIX cт. можна сцвярджаць, што дом № 5 быў дабудаваны не раней 1873 г. i не пазней 1891 г. У 1922 г. домаўладанне было муніцыпалізавана. 

У 1921 г. быў праведзены невялікі рамонт дома. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1945 г. будынак быў адноўлены. У 2001 г. рэканструяваны.