Шыфр
213Г000090_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Урыцкага, 7
Двухпавярховы Т-падобны ў плане будынак. Галоўны фасад атынкаваны, раскрапаваны руставанымі лапаткамі. Гарызантальна фасад падзелены міжпаверхавай і падаконнымі цягамі, завершаны простым фрызам і карнізам. На першым паверсе аконныя праёмы прамавугольныя, на другім -- лучковыя ў простых ліштвах і з падаконнымі нішамі. З правага боку бачны сляды замураванага арачнага праезда. Дваровы фасад асноўнага аб'ёма неатынкаваны. Аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. Дваровае крыло атынкаванае, вырашана плоскасна.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён