Шыфр
213Г000938
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905
Стыль
Эклектыка
Апісанне
Друкарня ў Оршы з'яўляецца адным з найстарэйшых паліграфічных прадпрыемстваў у горадзе. Пачатак яе гісторыі адносіцца да 1898 г. Друкарня была пабудавана і пачала сваю дзейнасць на сродкі жыхара горада Оршы Насевіча. Вядома, што ў друкарні быў усталяваны паравы рухавік, і ў ёй працавала 11 чалавек. У 1913 годзе друкарня выпускала 5,6 тыс. пудоў рознай друкаванай прадукцыі на 6 тысяч рублёў. У пострэвалюцыйны час друкарня была нацыяналізавана, а ў 1918 годзе ператворана ў гарадскую друкарню.