Шыфр
212Г000955
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1778 - 1784 гг.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Узведзены адначасова з суседнімі дамамі ў пачатку 1780-х гадоў на паўднёвым баку Параднай плошчы. Меў ідэнтычны фасад з дамамі каменданта, ніжняй і верхняй упраў. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. На дваровым фасадзе прыбудаваны невялікі драўляны тамбур. Фасады патынкаваныя, вызначаюцца прастатой архітэктурных форм, пазбаўлены дэкаратыўных дэталей. Гладкія сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з простымі ліштвамі, завершаны агульным прафіляваным карнізам. На тарцовым заходнім фасадзе вокны часткова замураваны, на тарцовым усходнім фасадзе ўсе аконныя праёмы замураваны, захаваліся абрамленні.