Шыфр
213Г000952
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
к. ХVIII ст.
Стыль
класіцызм
Апісанне
Будынак пабудаваны ў ліку першых казённых пабудоў пасля далучэння Полацка да Расійскай імперыі і надання яму статуса цэнтра губерні. Размяшчаўся на рагу тагачасных вул. Санкт-Пецярбургскай (пазней Рыжскай, Фрунзе, цяпер Е. Полацкай) і Спаскай (сучасны пр-д Замкавы). На плане горада 1775 г. ён пазначаны як "новы мураваны паштовы двор". Узведзены па тыпавому праекту, распрацаванаму вядомым архітэктарам І. Старовым. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак. Плоскасці сцен дэкарыраваны гарызантальным рустам. Па перыметры будынка праходзіць міжпаверхавая цяга. На першым паверсе высокія прамавугольныя вокны ў простых ліштвах з падаконнымі плоскімі філёнгамі. На другім паверсе прамавугольныя вокны меншага памеру ў простых ліштвах. На бакавых і тыльным фасадах на месцы некаторых аконных праёмаў нішы. Завершаны фасады шматслойным шырокім карнізам.