зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

212Г000613_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XVIII - XIX стст.

Стыль

Барока

Апісанне

Будынак пякарні з’яўляецца адзінай у Полацку пабудовай гаспадарча-службовага прызначэння XVIII ст. Уваходзіў у склад манастырскага комплексу і захаваўся да нашых дзён. Прадстаўляе сабой аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак накрыты двухсхільным дахам. Сцены складзены з бальшамернай цэглы на вапнава-пясчанай рошчыне. У структуру сцяны ўведзены бутавы камень. З паўночнага боку прыбудаваны драўляны тамбур з уваходам і прыступкамі, з паўднёвага боку - капітальны аб’ём з сілікатнай цэглы.

Даследаванне вонкавых частак пякарні паказала, што лепш за ўсё зберагліся заходні і паўночны фасады. Будынак меў масіўны цокаль - пастамент у выглядзе змешанай каменна-цаглянай муроўкі. Па меркаванні даследчыка выступы, якія знаходзяцца на ўсходняй сцяне з’яўляюцца часткамі ўнутраных сцен некалі існаваўшых памяшканняў пякарні, якія да нашага часу не захаваліся. Магчыма, рэканструкцыя гістарычнага будынка пякарні адбылася ў перыяд з 1920-х па 1940-я гг. пад час прыстасавання манастырскіх пабудоў пад вязьніцу.

Аналіз канструкцый унутранага памяшкання пякарні, размешчанага ў паўночна-заходняй частцы, паказаў, што першапачаткова яно ўяўляла сабой скляпеністую, блізкую да квадрата залу. Пазней, у савецкі перыяд, яна была падзелена капітальнымі перагародкамі.

Асаблівы інтарэс прадстаўляе ўсходняя сцяна, адно з вакон якой, арыентаванае ва ўнутранае памяшканне пякарні, мае масіўную ліштву, падобную на тыя, што прысутнічаюць звонку на фасадах. Гэта можа сведчыць аб тым, што ўсходняя сцяна захавалася ад больш ранняй пабудовы i была пазней убудавана ў пякарню.

Старонка