зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

былая карчма Гродзенскай эканоміі (архітэктар Дж. Сака)

Шыфр

412Г000664_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, г. Гродна, вул. Рэпіна, 5А

Датаванне

1794 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак былой карчмы ўяўляе сабой прамавугольнай ў плане будынак на высокіх падмурках, 1-павярховы. Цэнтральная частка будынка вызначана псеўдарызалітам з 4-мя калонамі. Дэкор просты. Дах 4-схільны. Тыльны фасад без рызаліта.

 Карчма была прамавугольная ў плане аднапавярховая на высокім падмурку. Накрыта чатырохсхільным дахам. Галоўны фасад быў вылучаны рызалітамі. Цэнтральны рызаліт быў завершаны невялікім франтонам, бакавыя -- атыкамі. У архітэктурна-дэкарытыўным афармленні фасадаў былі выкарыстаны трохвугольныя і прамыя сандрыкі, падаконныя карнізы. Пасля таго, як у 1920 г. палац быў разбураны, карчма ў 1931 г. была перабудавана ў жылы дом. У выніку капітальнага рамонта, праведзена ў 1986 г. знешні воблік былой карчмы быў яшчэ больш скажоны. Пасля рамонту тут размясцілася выставачная зала.