Шыфр
712Г000197_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1946 г.
Апісанне
Былы жылы будынак рэктара БНТУ (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 65)
Аднапавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак з ніжэйшай прыбудовай да заходняга фасада. Да прыбудовы прымыкае ўваходны тамбур. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам. Вуглы акцэнтаваны плоскімі лапаткамі, фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору.