Шыфр
413Г000296_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Іўеўскі раён, аг. Жамыслаўль, вул. Садовая
Датаванне
1920-я гг.
Стыль
Тасканскі ордэр
Апісанне
Актам ад 6 сакавіка 1922 г. маркграфіня Яніна Умястоўская ўтварыла "Жамыслаўскую навуковую фундацыю Уладыслава і Яніны Умястоўскіх пры Віленскім універсітэце". У Жамыслаўлі павінны былі быць утвораны навуковыя арганізацыі і сярэдняя земляробчая школа з інтэрнатам па ўзору тых, што існавалі ў Англіі. Для студэнтаў лясных і сельскагаспадарчых факультэтаў у асноўным з Познані і Львова быў пабудаваны дом з дрэва, які меў порцік і калоны.
Па ўспамінах жыхаркі аг. Жамыслаўль, былой настаўніцы гісторыі мясцовай школы Курсевіч Вольгі Уладзіміраўны студэнцкі дом быў знішчаны агнём у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. 3 тых пор да сённяшняга дня ад студэнцкага двухпавярховага дома захаваліся толькі чатыры калоны порціка.