зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

ДБЖ-113 «Антоній»

Шыфр

723Ж000037_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Датаванне

ХVІІ - ХVІІІ стст.

Апісанне

Ікона “Святы Антоній”. Антоній Падуанскі (1195–1231) – вучань і паплечнік Францыска Асізскага, выдатны прапаведнік, святы апякун Падуі, памёр там і пахаваны ў базіліцы, названай па яго імені. Перажыў у сваёй келлі з’яўленне Дзевы Марыі з Немаўлём Хрыстом. Выявы Антонія Падуанскага сустракаюцца ў касцёлах Беларусі. Разам з тым ён адзін з нямногіх каталіцкіх святых, успрынятых беларускімі ўніятамі. Абраз адносіцца да ліку распаўсюджанага варыянта выяў Антонія Падуанскага, на якіх ён, паўтараючы заходнееўрапейскі ўзор, прадстаўлены ва ўвесь рост, на левай руцэ – Немаўля Хрыстос. Правай рукой Антоній далікатна трымае перад сабой кветку лілеі – сімвал чысціні. У ніжнім левым вуглу надпіс па-лацінску «Антоній з Падуі».