Шыфр
723Ж000037_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVІІ - ХVІІІ стст.
Апісанне
Ікона “Спас Уседзяржыцель”. Прадстаўлена пакаленнае адлюстраванне Хрыста з раскрытым Евангеллем, тэкст на яго старонках: «Приидите, благословеннии Отца Моего, наследуйте уготованное вам Царствие от сложения мира» (Мф. 25, 34). Пад тэкстам лацінскімі літарамі напісана імя мастака і год стварэння абраза: «Georgius... 167(8)?». Кодэкс размешчаны крыху вышэй пояса Хрыста, і падтрымліваецца пальцамі яго левай рукі. Правая рука паднятая ў жэсце благаславення (жэст благаславення «адкрыты», звернуты вонкі). Цёмна-сіні гімацій, з тонкімі залатымі карункамі па краі, ахутвае левае плячо, затуляе правае. Чырвоны хітон у варота кладзецца вытанчанымі складкамі, упрыгожаны залатой аблямоўкай на шырокіх рукавах і па гарлавіне. Твар Хрыста з правільнымі рысамі, лоб высокі, валасы доўгія, хвалістыя, падаюць за плечы. Звяртае на сябе ўвагу погляд Хрыста, накіраваны направа. Фон абраза залочаны, разьбяны, з раслінным арнаментам. Німб з двайной граф’ёй. Адсутнічае крыж, упісаны ў німб.
Вобраз Хрыста напоўнены духоўнай прасветленасцю і цеплынёй. Мяккая святлоценявая мадэліроўка твару, гармонія ліній, манументальная завершанасць форм, насычаны каларыт складаюць характэрныя асаблівасці гэтага твора. Абраз з’яўляецца парным да абраза Маці Божай Адзігітрыі.