Шыфр
723Ж000037_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVІІ - ХVІІІ стст.
Апісанне
. Ікона “Фама”. Фама вядомы па эпізоду «Нявераючы Фама», а таксама як той, хто спазніўся на Успенне Багародзіцы і атрымаў Яе пояс. Апостал Індыі, паводле легенды, пабудаваў там палац для цара Гундафора, і той прыняў хрысціянства (Дж. Хол, с. 590). Апякун будаўнікоў і архітэктараў. У рэнесансным жывапісе – Фама малады і безбароды. Таксама ён паказваўся у сталым узросце, трымаючы у руках кнігу і будаўнічы вугольнік.
На абразе на фоне блакітнага неба і зялёнага позема прадстаўлены святы ў поўны рост у зялёным хітоне, чырвоным гімаціі, з разгорнутым Евангеллем з тэкстам у восем радкоў на лацінскай мове ў левай руцэ і будаўнічым вугольнікам у правай. Унізе справа сцэна збіцця апостала (2 мужчынскія постаці збіваюць дубінкамі святога ў зялёным хітоне і чырвоным гімаціі). Дошка з трох частак. На адвароце ў цэнтры простым алоўкам 15401; 778656 на налепцы, уверсе зялёнай алейнай фарбай 718.636.