зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

ДБЖ-231 «Сабор Архангела Міхаіла»

Шыфр

723Ж000037_17

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Датаванне

ХVІІ - ХVІІІ стст.

Апісанне

Ікона “Сабор Архангела Міхаіла”. 

Іканаграфія Сабора архангелаў склалася ў IX ст. у Візантыі як увасабленне ідэі ўрачыстасці іконашанавання над іканаборствам. Паводле падання, у восьмы дзень лістапада збіраюцца ўсе сілы нябесныя пад прадвадзіцельствам Архангела Міхаіла. Анёлы паўстаюць як абаронцы Цара Нябеснага і Божага Прастола.На абразе Архістратыг Міхаіл з блакітнымі крыламі стаіць на спавітым немаўляці, у сіняй кальчузе, зялёнай ніжняй вопратцы, блакітных штанах і чырвоным плашчы. У правай руцэ - меч. Справа ў аблоках 12 херувімаў. Фон пазалочаны з раслінным  арнаментам. Палі блакітныя з арнаментам, выкананым бяліламі. Уверсе на блакітным фоне бяліламі: СОБОРЪ АРХИСТРАТИ Міхайлаў. Дошка з дзвюх частак, шпонкі ўразныя скразныя.