зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

ДБЖ-232 «Уваскрэсенне. Сашэсце ў пекла»

Шыфр

723Ж000037_8

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Датаванне

ХVІІ - ХVІІІ стст.

Апісанне

Ікона “Уваскрэсенне – Сашэсце ў пекла”. 

Тэма Уваскрэсення Хрыста як таямнічая нябачная падзея не знайшла адлюстравання ў праваслаўнай іканаграфіі. Аднак непасрэдная сувязь свята з Яго збавіцельнай ахвярай і яе выратавальным характарам дала магчымасць адлюстравання сюжэта ў кампазіцыі «Сашэсце ў пекла». Іканаграфія ўзнікла на аснове апакрыфічнага евангелля Нікадзіма, сачынення Епіфанія Кіпрскага «Слова аб пахаванні цела Госпада нашага Ісуса Хрыста» (IV ст.), асобных псалмоў і прароцтваў. Згодна з тэкстам, Хрыстос пасля Уваскрэсення сышоў у пекла і вывеў з яго старазапаветных праведнікаў. Багаслоўскі сэнс дзейства заключаны ў акце выратавання роду чалавечага і ў зняцці з яго першароднага граху праз смерць Госпада.

У прадстаўленым абразе ў цэнтры кампазіцыі, у авальнай мандорле, Ісус Хрыстос у ружовым плашчы стаіць на перакрыжаваных варотах пекла. Левай рукой ён прытрымлівае харугву, правай трымае за руку Адама. За ім – Ева ў чырвоным мафорыі. На другім плане – святыя прарокі, цары.