Шыфр
723Ж000037_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХVIII ст.
Апісанне
Ікона “Цар царом”. XVIIІ ст.
«Гасподзь на прастоле», «Цар царом» - асаблівы эпітэт Хрыста, запазычаны з Апакаліпсісу (Адкр.19: 11-17), а таксама іканаграфічны тып, які паказвае Ісуса Хрыста як «Цара царствуючых і Госпада пануючых» (Цім 6:15) . Самастойныя абразы Цара царом сустракаюцца рэдка, часцей падобныя выявы ўваходзяць у склад асаблівай дэісуснай кампазіцыі. Часам сімвалічныя атрыбуты Цара Цароў адлюстроўваюцца і на выяве змешанай іканаграфіі «Архіерэй Вялікі - Цар Цароў». Цар цароў і грозны Суддзя - такім выяўляецца Хрыстос на абразах гэтага тыпу. Як і ў іканаграфіі Хрыста Пантакратара, тут таксама ёсць выява дабраслаўляючай рукі і кнігі, але постаць Госпада заўсёды адлюстроўваецца сядзячай на троне ў поўны рост. Прастол у іканаграфіі – не проста сімвал царскай улады – гэта, хутчэй за ўсё, сімвал сусвету, сімвал усяго бачнага і нябачнага свету. Хрыстос адлюстроўваецца ў мандорлы, у царскім адзенні, са скіпетрам у левай руцэ. Фігура можа быць адзіночнай, а можа быць "з прадстаячымі" - з анёламі і святымі.На абразе намаляваны Спас на прастоле ў охрыстым саккосе, сіняй епітрахілі з паліцай справа, з панагіяй, на галаве архірэйская мітра. Правай рукой дабраслаўляе, левай знізу прытрымлівае адкрытае Евангелле з тэкстам у 9 радкоў.