зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: аднапавярховы аднаамбразурны кулямётны дот

Шыфр

412Д000676_33

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Радзівілкі

Датаванне

1940 - 1941 гг.

Апісанне

Аднапавярховы аднаамбразурны кулямётны дот № 63 (ПДОТ (у)) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 7,5 х 5,5 м, вышыня 2,5 м (таўшчыня франтальнай сцяны 1,7 м, тыльнай – 1,02 м, перакрыцця – 1,5 м, франтальная сцяна і перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). Праект не прадугледжваў абсталявання жыццядзейнасці для гарнізона, таму такія доты называліся “спрошчанага тыпу” – у іх было толькі адно ўнутранае памяшканне (каземат) для кулямётнай сістэмы. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны стацыянарнае ўзбраенне (кулямётная сістэма ПК-4Б) у збудаванне не было ўстаноўлена, аб чым сведчыць адкрыты амбразурны праём. Напярэдадні вайны ў збудаванні, дзе не было ўзбраення, устанаўлівалі звычайныя кулямёты ці палявыя гарматы. ПДОТ(у) № 63 захаваўся поўнасцю.