Шыфр
412Д000676_38
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пясчаны
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
аднапавярховы артылерыйскі паўкапанір на 2 амбразуры ад 210 мм зброі (АПК 2 эт. 210) для вядзення фланкіраванага (коса-прыцэльнага) агню
Апісанне
Аднапавярховы двухамбразурны артылерыйскі паўкапанір № 26 (АПК) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення фланкіраванага (бакавога ці коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 14 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,4 да 1,8 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм).
Складаецца з наступных памяшканняў - для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічныя тамбуры, два памяшканні для размяшчэння артылерыйскай сістэмы Л-17 (76 мм танкавая гармата на казематным лафеце). АПК № 26 быў моцна пашкоджаны пад час баёў 22-24 чэрвеня 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі, адсутнічае тылавая сцяна. Захаваўся агульны аб’ём збудавання, франтальная сцяна с гарматнымі амбразурамі і бранявымі карабамі з маскамі