Шыфр
412Д000676_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Баяры
Датаванне
1941 г. - 1941 г.
Апісанне
Аднапавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны дот № 1432 (ОПДОТ) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м, вышыня 2,3 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,7 м, перакрыцця – 1,65 м, франтальныя сцены і перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм).