Шыфр
412Д000676_30
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Навасёлкі
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
аднапавярховы дот на 2 амбразуры ад 210 мм зброі для вядзення франтальнага агню (ОПДОТ от 210)
Апісанне
Аднапавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны дот № 326 (ОПДОТ) уяўляе доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м, вышыня 2,5 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,7 м, перакрыцця – 1,65 м, франтальныя сцены і перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). У склад дота ўваходзілі наступныя памяшканні (казематы) - для каменданта з перыскопам і радыёстанцыяй, абарона ўвахода з аварыйным выхадам, два супрацьхімічныя тамбуры, два баявыя казематы для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сітэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), для захоўвання боепрыпасаў, памяшканні з калодзежам, для адпачынку гарнізона, генератарная. Помнік пашкоджанны: разбураны ўнутраныя памяшканні, адсутнічаюць бранявыя корабы ўзбраення. На знешніх сценах бачны сляды абстрэлу з розных відаў зброі