зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: два аднапавярховыя двухамбразурныя кулямётныя доты

Шыфр

412Д000676_22

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі

Датаванне

1941 г.

Апісанне

Аднапавярховыя двухамбразурныя кулямётныя доты №№ 11 і 327 (ПДОТ (у)) уяўляюць доўгачасовыя фартыфікацыйныя збудаванні для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 8 х 7 м, вышыня 2,5 м (таўшчыня сцен ад 0,8 да 1,2 м, франтальныя сцены і верхняе пакрыццё ўзмоцнены кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). Праект не прадугледжваў абсталявання жыццядзейнасці для гарнізона, таму такія доты называліся “спрошчанага тыпу” – у іх было толькі адно ўнутранае памяшканне (каземат) для размяшчэння двух кулямётных сістэм 
ПК-4Б з перыскопам для каменданта дота. Кулямётная сістэма ПК-4Б была яшчэ ў стадыі распрацоўкі і перад вайной ва ўмацаваныя раёны на новую савецка-германскую мяжу не паступіла. Таму  на пачатак Вялікай Айчыннай вайны стацыянарнае ўзбраенне ў дотах не было ўстаноўлена. Напярэдадні вайны ў збудаванні, дзе не было ўзбраення, устанаўлівалі звычайныя кулямёты ці палявыя гарматы. Амбразуры дота № 11 закладзены камянямі. Помнікі захаваліся ў поўным аб’ёме.