зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: два двухпавярховыя трохамбразурныя гарматна-кулямётныя доты

Шыфр

412Д000676_32

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, г.п. Сапоцкін

Датаванне

1940 - 1941

Стыль

двухпавярховы гарматна-кулямётны дот на 3 амбразуры ад 155 мм зброі (ОПДОТ 2 эт. 155) для вядзення франтальнага агню

Апісанне

Двухпавярховыя трохамбразурныя гарматна-кулямётныя доты № 66 і № 70 (ОПДОТ) уяўляюць  доўгачасовыя фартыфікацыйныя збудавання для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 13 х 11 м (таўшчыня сцен ад 1,3 да 1,7 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічных тамбура (адзін з амбразурай абароны ўвахода і люкам спуску ў ніжні паверх), два памяшканні для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939), адно памяшканне для кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, водазабеспячэння з эвакуацыйным выхадам. Гарматныя сістэмы перад вайной не былі змантаваныя. ОПДОТ № 66 мае пашкоджанні: разбураны памяшканне абароны  і перакрыцці паміж паверхамі. Захаваўся агульны аб’ём збудавання.