Шыфр
412Д000676_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Доргунь
Датаванне
1940 - 1941
Апісанне
Двухпавярховыя трохамбразурныя гарматна-кулямётныя доты № 44 і № 90 (ОПДОТ) уяўляюць узор развіцця савецкага ваенна-інжынернага мастацтва і фартыфікацыйнага будаўнітва напярэдадні Другой сусветнай вайны. Дот № 44 разам з АПК № 41 складалі агнявую групу для прыкрыцця агнём пярэдняга краю апорнага пункта і ракадных дарог. Прызначэнне дота № 90 – стварыць глыбіню абароны і прыкрыць агнём падыходы да суседніх дотаў. У абодвух дотах захаваліся бранявыя корабы НПС-3 з маркіровачнымі шыльдамі “Завод № 92”, сляды гідраізаляцыйных работ, рэшткі апалубкі. Стан помнікаў з пашкоджаннямі падчас баявых дзеянняў і дакументальныя крыніцы сведчаць аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат і афіцэраў напачатку Вялікай Айчыннай вайны. Помнікі з’яўляюцца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы.