зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: двухпавярховы чатырохамбразурны гарматна-кулямётны капанір са слядамі баёў 1941 года, з памятнай шыльдай

Шыфр

412Д000676_14

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі

Датаванне

1940 г. - 1941 г.

Апісанне

Двухпавярховы чатырохамбразурны гарматна-кулямётны капанір № 59 (ОПК) уяўляе сабой узор развіцця савецкага ваенна-інжынернага мастацтва і фартыфікацыйнага будаўнітва напярэдадні Другой сусветнай вайны. 

Ён быў пабудаваны ў сістэме апорнага пункта з мэтай стварэння шчыльнасці агню па пярэднім краі абароны, а таксама трымаць пад агнём дарогу Рудаўка – Новікі – Сапоцкін. На яго ўзбраенні знаходзіліся две гарматныя і две кулямётныя сістэмы для вядзення агню ў супрацьлеглых накірунках, што з’яўляецца ўнікальным, паколькі такіх дотаў было пабудавана не больш за 10 ва ўсіх умацаваных раёнах на заходняй мяжы СССР. 

Капанір пашкоджаны: разбураны міжпавярховыя перакрыцці, на франтальнай сцяне бачны сляды абстрэлу, значна пашкоджанна абсадная труба пераскопа і частка перакрыцця ў выніку падрыву выбухоўкі. У доце захаваліся амбразурныя корабы НПС-3 з маркіровачнымі таблічкамі “СЕРП И МОЛОТ. МОСКВА”. На доце ў сярэдзіне 90-х гг. ХХ ст. устаноўлена памятная таблічка з мармуру “ЗДЕСЬ НА ЗАПАДНОЙ ГРАНИЦЕ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 22-24 ИЮНЯ 1941 г. ГЕРОИЧЕСКИ СРАЖАЛИСЬ ВОИНЫ ОТДЕЛЬНОГО ПУЛЕМЕТНОГО БАТАЛЬОНА 68-го УКРЕПЛЕННОГО РАЙОНА В СОСТАВЕ ЛЕЙТЕНАНТА ПИЛЬКЕВИЧА, АБРАМОВА А.Д. ГЛАДОВА СЕРЖАНТА ШАПОШНИКОВА НЕУМЫТОВА П.И. РЕЗАЕВА СЕРЖАНТА ВОРОНИНА В. КУЗЬМИНЫХ М. АФАНАСЬЕВА П.А. ПЕТРОВА П.П. И ДРУГИЕ ВЕЧНАЯ ПАМЯТЬ ПАВШИМ БОЙЦАМ”. 

Стан помніка з пашкоджаннямі падчас баявых дзеянняў, дакументальныя крыніцы і палявые даследаванні сведчаць аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат і афіцэраў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Капанір з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафту поля бітвы.