Шыфр
412Д000676_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Доргунь
Датаванне
1940
Апісанне
Двухпавярховы двухамбразурны артылерыйскі паўкапанір № 41 (АПК) уяўляе сабой узор развіцця савецкага ваенна-інжынернага мастацтва і фартыфікацыйнага будаўнітва напярэдадні Другой сусветнай вайны. На яго ўзбраенні знаходзілася ўнікальная зброя - две артылерыйскія ўстаноўкі Л-17. Казематная сістэма Л-17 была створана ў канструктарскім бюро Кіраўскага завода пад кіраўніцтвам І.А. Маханава ў 1938 г. Асновай для стварэння ўстаноўкі Л-17 паслужыла 76-мм танкавая гармата Л-11. Завадскія выпрабаванні гарматы былі праведзены восенню 1939 г. і Кіраўскі завод атрымаў заказ на 600 установак Л-17. На ўзбраенне ва ўмацаваныя раёны сістэма паступіла ў 1940 г., і першыя Л-17 былі ўстаноўлены ў Камянец-Падольскам УРы. Гармата прызначалася ў першую чаргу для стральбы па бранятэхніцы праціўніка. Максімальная прыцэльная дальнасць стральбы гарматы складала 7300 м, што давала магчымасць весці агонь па тэрыторыі ворага. У Гродзенскі УР было адпраўлена 20 казематных установак Л-17 для ўзбраення артылерыйскіх збудаванняў. ДОТы такога тыпу ўзводзіліся на танканебяспечных накірунках. Паўкапанір пашкоджаны: разбураны міжпавярховыя перакрыцці, на франтальнай сцяне бачны сляды абстрэлу. У доце захаваўся амбразурны кораб з змантаванай гарматай Л-17 у адным каземаце, а таксама частка кораба у другім, што робіць гэты дот унікальным не толькі на тэрыторыі Беларусі, але і Еўропы. На корабах захаваліся завадскія клеймы з нумерамі установак: “НКМЗ 07-2 48268 3966” і “НКМЗ 07-2 № 3740”. Стан помніка з пашкоджаннямі падчас баявых дзеянняў, дакументальныя крыніцы сведчаць аб мужнасці і гераізме савецкіх салдат і афіцэраў напачатку Вялікай Айчыннай вайны. Паўкапанір з’яўляецца неад’емным элементам гісторыка-прыроднага ландшафта поля бітвы