зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: двухпавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны дот

Шыфр

412Д000676_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі

Датаванне

1941 г.

Апісанне

Двухпавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны дот № 36 (ОДОТ) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 13 х 13 м (таўшчаня сцен ад 1,3 да 1,7 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічных тамбура (адзін з амбразурай абароны ўвахода і люкам спуску ў ніжні паверх), казематамі для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, водазабеспячэння з эвакуацыйным выхадам. Помнік захаваўся ўпоўным аб’ёме.