Шыфр
412Д000676_35
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пясчаны
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
двухпавярховы гарматна-кулямётны дот на 2 амбразуры ад 155 мм зброі для вядзення франтальнага агню (ОПДОТ 2 эт. 155)
Апісанне
Двухпавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны ДОТ № 20 (ОПДОТ) уяўляе сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванне для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,5 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта, абароны ўвахода, супрацьхімічнымі тамбурамі, для размяшчэння гарматнай устаноўкі ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, электрастанцыі, фільтравентыляцыйнай устаноўкі і адпачынку гарнізона. ДОТ № 20 быў моцна пашкоджаны пад час баёў 22-24 чэрвеня 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі, адсутнічае сцяна з гарматнай сістэмай. Захаваўся калідор (сквознік), які з’яўляўся дадатковай абаронай увахода ў ДОТ