Шыфр
412Д000676_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі
Датаванне
1941 - 1941
Апісанне
Рэшткі аднапавярховага двухамбразурнага гарматна-кулямётнага дота № 55 (ОПДОТ) уяўляюць руіны доўгачасовага фартыфікацыйнага збудавання для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м, вышыня 3 м (таўшчыня сцен ад 1,3 да 1,8 м, франтальныя сцены і верхняе пакрыццё ўзмоцнены кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм). Дот складаўся з наступных памяшканняў: абароны ўвахода (сквознік), двух супрацьхімічных тамбураў, каземата каменданта з радыёстанцыяй і пераскопам, прыбіральні з амбразурай абароны ўвахода, аднаго каземата для кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім” з аптычным прыцэлам КТ), аднаго каземата для гарматнай устаноўкі ДОТ-4 (45 мм гармата з кулямётам ДС і аптычным прыцэлам КТ), памяшкання для захоўвання боепрыпасаў і генератарнай з эвакуацыйным выхадам. Дот моцна пашкоджаны пад час баёў у чэрвені 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і часткова перакрыцце, адсутнічаюць тылавая сцяна і частка франтальнай сцяны з бранявым вузлом устаноўкі ДОТ-4, захавалася франтальная сцяна з бранявым корабам кулямётнай устаноўкі НПС-3. Захаваўся агульны аб’ём збудавання.