Шыфр
412Д000676_28
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі
Датаванне
1940 - 1941 гг.
Апісанне
Рэшткі аднапавярховага двухамбразурнага гарматна-кулямётнага дота № 322 (ОППК) уяўляюць доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванні для вядзення фланкіраванага (бакавога ці коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,5 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). Складаецца з памяшканняў для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, супрацьхімічных тамбураў, казематаў для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), памяшканняў для захоўвання генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, боепрыпасаў. Помнік пашкоджаны ў выніку падрыву выбуховых рэчаў: разбураны франтальныя сцены з амбразурамі, знішчаны амбразура абароны ўвахода і перагародкі паміж унутранымі памяшканнямі. Захаваўся агульны аб’ём.