зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Фартыфікацыйныя збудаванні 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна: рэшткі аднапавярховага трохамбразурнага гарматна-кулямётнага паўкапаніра з агнём з крыла

Шыфр

412Д000676_27

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі

Датаванне

1940 - 1941

Стыль

аднапавярховы паўкапанір з агнём з крыла на 3 амбразуры ад 210 мм зброі для вядзення фланкіраванага (коса-прыцэльнага) агню (АПК 2 с огнем из крыла от 210)

Апісанне

Рэшткі аднапавярховага трохамбразурнага гарматна-кулямётнага паўкапаніра № 27 (АПК з агнём з крыла) уяўляе сабой руіны доўгачасовага фартыфікацыйнага збудавання для вядзення фланкіраванага (коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 11 х 15 м, вышыня 1,5 м (таўшчыня франтальнай сцяны 1,7 м, тыльнай – 1,30 м, верхняга перакрыцця – 1,8 м, франтальная сцяна і перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм). На верхнім ярусе знаходзіліся 3 баявых памяшканні для размяшчэння кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62-мм кулямёты «Максім»), два памяшканні для артылерыйскай сістэмы Л-17, каземат каменданта і связіста, два супрацьхімычных памяшканні, памяшканне для абароны ўвахода. Збудаванне поўнасцю разбурана, захавалася ў выглядзе жалезабетоннай руіны