Шыфр
412Д000676_18
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Новікі
Датаванне
1941 г.
Апісанне
Рэшткі двухпавярховага двухамбразурнага гарматна-кулямётнага паўкапаніра № 39 (ОППК) уяўляюць руіны доўгачасовага фартыфікацыйнага збудавання для вядзення фланкіраванага агню.
Дот складаўся з наступных памяшканняў на верхнім паверсе: абароны ўвахода (сквознік), двух супрацьхімічных тамбураў, каземата каменданта з радыёстанцыяй і пераскопам, аднаго каземата для кулямётнай устаноўкі НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім” з аптычным прыцэлам КТ), аднаго каземата для гарматнай устаноўкі ДОТ-4 (45 мм гармата з кулямётам ДС і аптычным прыцэлам КТ), памяшкання для захоўвання баепрыпасаў, на ніжнім паверсе – памяшканнямі для генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, прыбіральні з амбразурай абароны ўвахода.
Дот моцна пашкоджаны пад час баёў у чэрвені 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцце паміж ярусамі, адсутнічаюць тылавая сцяна і частка франтальнай сцяны з бранявым вузлом устаноўкі ДОТ-4, захавалася франтальная сцяна з бранявым корабам кулямётнай устаноўкі НПС-3. Захаваўся агульны аб’ём збудавання.