Шыфр
412Д000676_37
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пясчаны
Датаванне
1940 - 1941 гг.
Апісанне
Двухпавярховы двухамбразурны гарматна-кулямётны паўкапанір № 01 (ОППК) уяўляе сабой рэшткі доўгачасовага фартыфікацыйнага збудавання для вядзення фланкіраванага (бакавога ці коса-прыцэльнага) агню з жалезабетону памерамі 12 х 9 м (таўшчыня сцен ад 1,2 да 1,5 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, супрацьхімічнымі тамбурамі, для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939) і кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, электрастанцыі, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, адпачынку гарнізона, санітарна-гігіенічнае, водазабеспячэння з эвакуацыйным выйсцем. ОППК № 01 быў моцна пашкоджаны пад час баёў 22-24 чэрвеня 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі, адсутнічае сцяна з амбразурай для гарматнай сістэмы. Захаваўся агульны аб’ём збудавання і франтальная сцяна