Шыфр
412Д000676_29
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Навасёлкі
Датаванне
1940 - 1941
Стыль
двухпавярховы дот на 3 амбразуры ад 155 мм зброі для вядзення франтальнага агню (ОПДОТ 2 от 155)
Апісанне
Рэшткі двухпавярховага трохамбразурнага гарматна-кулямётнага дота № 323 (ОПДОТ) уяўляюць сабой доўгачасовае фартыфікацыйнае збудаванні для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 12 х 11 м (таўшчыня сцен ад 1,3 да 1,7 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічныя тамбуры (адзін з амбразурай абароны ўвахода і люкам спуску ў ніжні паверх), два памяшканні для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939), адно памяшканне для кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, водазабеспячэння з эвакуацыйным выхадам. Гарматныя сістэмы перад вайной не былі змантаваныя. Помнік пашкоджаны ў выніку падрыву выбуховых рэчываў: разбураны ўнутраныя памяшканні, на знешніх сценах відавочныя сляды абстрэлу. Захаваўся агульны аб’ём