Шыфр
412Д000676_36
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, в. Пясчаны
Датаванне
1940 - 1941 гг.
Апісанне
Двухпавярховы трохамбразурны гарматна-кулямётны дот № 02 (ОПДОТ) уяўляе сабой рэшткі доўгачасовага фартыфікацыйнага збудавання для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 13 х 11 м (таўшчыня сцен ад 1,3 да 1,7 м, франтальныя сцены і верхняе перакрыцце ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,7 мм), на верхнім паверсе з памяшканнямі для каменданта і радыёстанцыі, абароны ўвахода, два супрацьхімічных тамбура (адзін з амбразурай абароны ўвахода і люкам спуску ў ніжні паверх), для размяшчэння гарматнай сістэмы ДОТ-4 (45 мм гармата з 7,62 мм кулямётам узору 1939), дзвух памяшканняў для кулямётнай сістэмы НПС-3 (7,62 мм кулямёт “Максім”), на ніжнім паверсе – памяшканні для захоўвання боепрыпасаў, генератара, фільтравентыляцыйнай устаноўкі, водазабеспячэння з эвакуацыйным выхадам. ОПДОТ № 02 быў пашкоджаны пад час баёў 22-24 чэрвеня 1941 г.: разбураны ўнутраныя памяшканні і перакрыцці паміж паверхамі. Захаваўся агульны аб’ём збудавання.