Шыфр
412Д000676_44
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Аўгустоўскі канал
Датаванне
1940 - 1941 гг.
Апісанне
Аднапавярховыя аднаамбразурныя кулямётныя доты №№ 4, 5, 8а (ПДОТ (у)) уяўлялі сабой доўгачасовыя фартыфікацыйныя збудаванні для вядзення франтальнага агню з жалезабетону памерамі 7,5 х 5,5 м, вышыня да 2,5 м (таўшчыня сцен ад 0,8 да 1,2 м, франтальныя сцены і верхняе пакрыццё ўзмоцнена кацельным жалезам таўшчынёй 0,5 мм). Праект не прадугледжваў абсталявання жыццядзейнасці для гарнізона, таму такія доты называліся “спрошчанага тыпу” – у іх было толькі адно ўнутранае памяшканне (каземат) для кулямётнай сістэмы. На пачатак Вялікай Айчыннай вайны стацыянарнае ўзбраенне (кулямётная сістэма ПК-4Б) у дотах не было ўстаноўлена. Напярэдадні вайны ў збудаванні, дзе не было ўзбраення, устанаўлівалі звычайныя кулямёты ці палявыя гарматы. ПДОТ(у) № 4 і 5 былі знішчаны падчас баёў 22-24 чэрвеня 1941 г.: ад іх захаваліся катлаваны і бясформенныя кавалкі бетона, якія не дазваляюць ідэнтыфікаваць тып збудавання без дакументальных крыніц. У ПДОТ(у) № 8а разбурана каземаціраванае памяшканне і перакрыцце, адсутнічае сцяна з кулямётнай амбразурай. Захаваўся калідор (сквознік), які з’яўляўся дадатковай абаронай увахода ў дот