Шыфр
111Г000741_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1878-1880 гг.
Апісанне
Форт быў пабудаваны па тыпу “умацаванне № 2” 1874 г. і ўяўляў сабой люнет - адкрытае з тылу доўгачасовае абарончае збудаванне, складанае з аднаго або двух франтальных валоў (фасаў) і бакавых валоў для прыкрыцця флангаў.
Форт “1” складаецца з двух земляных валаў. Роў сухі. Ba ўнутранным вале размешчаны дзесяць цагляных казематаў для гармат. Адзін з іх двухпавярховы. У заходняй частцы ўнутраннага абарончага вала знаходзяцца дзве скразныя патэрны. На валу размешчаны два цагляных назіральных пункта, абароненых бранекаўпакамі.
З 1912 па 1915 гг. праходзіла будаўніцтва вонкавага абарончага пояса Брэсцкай крэпасці. Было пабудавана 12 новых фартоў.
Да пачатку Першай сусветнай вайны форт “1” страціў сваю абарончую значнасць. У жніўні 1915 г. пры адступленні рускіх войскаў з Брэст-Літоўска ў час Першай сусветнай вайны некаторые фарты і фартыфікаційныя збудаванні былі падарваны, але форт “1” не пацярпеў.
У 1939-1941 гг. за левым артылерыйскім казематам былі надбудаваны тры бетонных ДАТа 1-й роты 18-га асобнага артылерыйска-кулямётнага батальёна 62-га Брэсцкага ўмацаванага раёна (адзін не захаваўся).
З 1944 да 1996 гадоў у форце быў размешчаны вайсковы гарадок № 98. Пасля вываду ў 1996 годзе з форта вайсковай часцы, тэрыторыя форта перададзена на баланс Брэсцкага гарадскога вытворчага аб’яднання жыллёва-камунальнай гаспадаркі, паздней перайменаванай ў КУП «ЖРЭУ г. Брэста».
У 2006 годзе па рашэнню Брэсцкага гарвыканкама 29.12.2006 г. правая частка форта з 732 м2 пабудоў на 2 га зямлі была перададзена ў прыватнае валоданне Шэйдзе Андрэю Вітальевічу. Левая частка форта знаходзілася ва ўласнасці саўгаса “Пагранічнік”.
У цяперашні час форт захаваўся на 80%.
Форт “1” - помнік ваенна-інжынернага мастацтва Расіі канца XIX стагоддзя.