зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

форт «А»

Шыфр

111Г000741_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1911-1914 гг.

Апісанне

Форт "А" адносіцца да апошняга этапу будаўніцтва ўмацаванняў Брэсцкай крэпасці - другой лініі абароны. Вышэй ужо адзначалася, што новая лінія з 11 фартоў А, В, Г, М, Е, Ж, З, І, К, Л, О будавалася на адлегласці 6-7 км ад крэпасці паводле плана, зацверджанага інжынерным камітэтам Галоўнага інжынернага ўпраўлення ў 1912 г. Частка фартоў знаходзілася за жылымі кварталамі горада. Форт "А" будаваўся ў раёне в. Казловічы. Паміж фартамі планавалася ўзвесці апорныя пункты, прызначаныя для рухомых рэзерваў, а таксама казармы і артылерыйскія склепы. 

Па звестках даследчыкаў, будаўніцтвам форта "А" кіраваў капітан П.П. Архіпенка. Па звестках У.В. Бешанава, да пачатку Першай сусветнай вайны будаўніцтва форта было завершана. У.А. Абрамаў лічыць, што форт быў пабудаваны на дзве трэці. Пры адступленні расійскай арміі форт быў узарваны. Захаваліся казематаваны рэдзюіт і пярэдні капанір, злучаныя патэрнай пад сухім ровам. Уяўляюць сабой бетаніраваныя казематаваныя збудаванні звонку абвалаваныя. У 1940 - 1941 гг. каля пярэдняга капаніра пабудаваны дот. У 1970 - 1980 гг. тут размяшчаўся запасны камандны пункт Брэсцкага пагранічнага атрада. Цяпер форт зарастае дрэвамі і хмызняком. На яго тэрыторыі знаходзіцца заказнік кажаноў "Барбастэла".